Першы гарадскі Хакатон ў Гомельскім тэхнапарку завяршыўся перамогай прадстаўнікоў ГДУ імя Ф. Скарыны.
Лепшым з 13 інавацыйных праектаў быў прызнаны праект каманды студэнтаў факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Івана Капейкіна, Уладзіслава Бірала і Дзмітрыя Залатухіна. Усяго 2 дня спатрэбілася хлопцам, каб давесці да розуму ідэю бота па правілах дарожнага руху для сацыяльнай сеткі Вкантакце.
Як распавёў Іван, ПДР-Тэсты ўключаюць больш за 200 актуальных пытанняў, якія дапамагаюць хутка і лёгка асвоіць дарожныя правілы, падрыхтавацца да іспыту на атрыманне вадзіцельскіх правоў.
Акрамя падарункаў ад арганізатараў і партнёраў інтэлектуальнага марафону, каманда Івана Капейкіна атрымала пуцёўку на ўдзел у маштабнай стартап-канферэнцыі Venture Day, якая адбудзецца ў Мінску 11 красавіка.
Другое месца ў спаборніцтве заняў праект "Мой гадаванец", над якім працавала каманда студэнта факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Дзмітрыя Галецкага.