У сучасным свеце, які хутка змяняецца, важную ролю адыгрывае адукацыя. Адукацыйныя праграмы перастаюць быць застылымі і нязменнымі, яны павінны набыць гнуткасць, каб рэагаваць на актуальныя запыты студэнтаў, выкладчыкаў і працадаўцаў. Таму вельмі важна вывучыць вопыт іншых краін і пераняць самыя ўдалыя напрацоўкі, якія існуюць у гэтай галіне.
Факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны ўдзельнічае ў праграме Erasmus+ сумесна з універсітэтам Палерма (кіраўнік д-р фіз.-мат. навук Хахомаў С.А.). Па гэтай праграме ў Універсітэце Палерма навучаюцца аспірант Аляксей Русыкiн і магістранты Дзмітрый Слепянкоў і Аліна Парахневіч.
Cтажыроўка пачалася ў лютым 2019 года. У групе студэнтаў Erasmus + ёсць моладзь з ЗША, Канады, Туніса, Бангладэш і іншых краін. Рабяты скончылі кароткія курсы італьянскай мовы, здалі экзамены на максімальны бал і атрымалі адпаведныя сертыфікаты. Для студэнтаў былі арганізаваны экскурсіі, каб яны маглі пазнаёміцца з багатай культурай і гісторыяй Сіцыліі. Цяпер яны слухаюць курсы па фізіцы цвёрдага цела і фізічнай хіміі. Выкладчыкі высока ацэньваюць узровень падрыхтоўкі нашых студэнтаў.
Адной з асноўных задач стажыроўкі з'яўляецца падрыхтоўка навуковых прац - магістарскіх і кандыдацкай дысертацый. З мэтай ўзгаднення праграмы навуковых даследаванняў Універсітэт Палерма наведалі дэкан факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій, канд. фіз.-мат. навук Дзмітрый Каваленка, загадчык кафедры оптыкі, канд. фіз.-мат. навук Уладзімір Гайшун і дацэнт кафедры радыёфізікі і электронікі, канд. фіз.-мат. навук Аліна Семчанка. З італьянскага боку ў сустрэчы бралі ўдзел кіраўнік праграмы Erasmus + для магістраў прафесар Фабрыцыо Ло Чэлса, прафесар Марыя Луіза Саладзiна і магістрант Лука Касэнцiна.
Спадзяемся, што нашы хлопцы паспяхова завершаць стажыроўку, атрымаюць адпаведныя сертыфікаты і з новымі ведамі і навыкамі вернуцца дадому.