І зноў у фокусе айчынная гісторыя…

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 15/10/2021 - 18:32

14 кастрычніка на факультэце гісторыі і межкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX – XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”. Мерапрыемства традыцыйна рыхтавалася калектывам кафедры гісторыі Беларусі і прыцягнула як аўтарытэтных, так і маладых даследчыкаў айчыннай гісторыі і культуры. Сярод іх 7 дактароў і 31 кандыдат гістарычных навук з Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, БДУ, вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Брэста, Магілева, Гомеля, музеяў краіны. Праграма канферэнцыі змяшчае 54 даклады па праблемах палітычнага, эканамічнага, этнаканфесійнага развіцця Беларусі. Аўтары даследаванняў прадставілі вынікі навуковай інтэрпрэтацыі пытанняў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, адаптацыі этнічных супольнасцей у беларускае грамадства, захавання культурных традыцый. Акцэнт на раскрыццё гісторыі Гомельшчыны Правядзенне канферэнцыі спрыяе не толькі паглыбленню ведаў у асобных галінах гістарычных даследаванняў, але і дазваляе сфарміраваць аб’ектыўную карціну мінулага, пазбаўленую наўмысных скажэнняў і фальсіфікацый, таму значэнне канферэнцыі выходзіць за межы вузка прафесійна навуковага поля, яна мае істотнае грамадскае гучанне. Для выкарыстання прадстаўленых матэрыялаў у будучых гістарычных праектах і папулярызацыі новых навуковых распрацовак плануецца выданне зборніка матрыялаў канферэнцыі.

Заг. каф. гісторыі Беларусі А. Р. Яшчанка

https://gp.by/novosti/universitety/news239978.html

Фотасправаздача
Відэа
Падраздзяленнi