З 24 па 27 лютага ў Смаленску праходзіць адукацыйная школа маладых лідэраў прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Беларусі. У рамках мерапрыемства запланавана правядзенне дыскусійных пляцовак з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў моладзевых арганізацый прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Беларусі, а таксама дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У Школе маладых лідэраў прымае ўдзел дэлегацыя ГДУ імя Францыска Скарыны. Наша ВНУ на форуме прадстаўляюць старшыня студэнцкага савета універсітэта Дзмітрый Дрэйзін і студэнтка факультэта псіхалогіі і педагогікі Аліна Барадуліна.
25 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Школы маладых лідэраў. Студэнты прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Беларусі сустрэліся з дэпутатамі Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, а таксама прынялі ўдзел у адукацыйных сесіях.
Завяршэннем першага дня працы форума стала цырымонія ўскладання кветак ля Вечнага агню.