2 чэрвеня працоўны атрад "Дружба", у склад якога ўвайшлі студэнты Гду імя Ф. Скарыны, адправіўся ў Сочы. Тры месяцы маладыя людзі будуць працаваць у буйным гасцінічным комплексе. У складзе сэрвіснага студэнцкага атрада больш за 40 чалавек. На ўзбярэжжа Чорнага мора ў іх будзе магчымасць не толькі зарабіць, але і набыць масу уражанняў, бо гэтым летам Сочы стане месцам галоўнай спартыўнай падзеі сезона - чэмпіянату свету па футболе.
Студэнцкія атрады запатрабаваны ў маладзёжным асяроддзі. Паводле папярэдніх ацэнак, сёлета ў Гомельскай вобласці да хвалі працоўнага семестра далучыцца каля 10 тысяч чалавек. Традыцыйна яны будуць працаваць у будаўнічых, сэрвісных, педагагічных, сельскагаспадарчых і валанцёрскіх атрадах.
Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi