Ўрачыстае ўшанаванне заслужаных работнікаў Цэнтральнага раёна г. Гомеля

Submitted by ias on аўт, 29/01/2019 - 14:16

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, 25 2019 года адбылося ўрачыстае ўшанаванне заслужаных работнікаў Цэнтральнага раёна г. Гомеля. За вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Ганаровай граматай Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і памятным знакам быў узнагароджаны Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў, дырэктар навукова-даследчага фізіка- хімічнага інстытута ГДУ імя Ф. Скарыны, кіраўнік інстытута Канфуцыя пры ГДУ з беларускага боку, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Фотасправаздача