Каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта “Lynces justae” стала прызёрам Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды

Submitted by ias on сер, 17/03/2021 - 14:46

Каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта “Lynces justae” штогод становіцца прызёрам Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Чарговая студэнцкая алімпіяда прайшла ў Мінску. У ёй прынялі ўдзел 39 індывідуальных канкурсантаў і 11 каманд з усёй краіны.

На мерапрыемстве прысутнічала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міністэрстваў адукацыі і юстыцыі, Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, адвакацкіх бюро і іншых юрыдычных кампаній.

Адметная рыса алімпіяды – арыентаванасць заданняў на іх практычнае прымяненне. Такі вопыт не параўнаецца са звычайнымі тэставымі пытаннямі: тут прадастаўляецца магчымасць бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй, прасякнуцца духам юрыдычнага прафесіяналізму. Мерапрыемства накіравана на стымуляванне навукова-даследчай працы студэнтаў, удасканаленне сістэмы беларускай юрыдычнай адукацыі і навукі.

У праграму алімпіяды традыцыйна ўвайшлі заданні на веданне асноўных паняццяў юрыспрудэнцыі: падрыхтоўка правапрымяняльнага права, адказ на зварот грамадзяніна, пісьмовы адказ на зварот грамадзяніна да натарыуса, праверка законатворчых навыкаў і навыкаў правядзення пагаджальных працэдур. Удзельнікі рыхтавалі прэзентацыю пазіцыі ў судзе, экспертнае заключэнне па праекце прававога акта, кваліфікаваны адказ на ліст грамадзяніна. Навінай гэтага года стаў дадатковы конкурс па медыяцыі і праверка ведаў англійскай мовы.

Па выніках завочнага тура каманда юрыдычнага факультэта “Lynces justae” заняла 1 месца, па выніках вочнага тура – 2 месца, саступіўшы першынство адной з каманд БДУ.

Пераможцы юрыдычнай алімпіяды былі адзначаны шэрагам дзяржаўных органаў і арганізацый, узнагароджаны каштоўнымі прызамі і падарункамі. Так, у рамках завочнага тура алімпіяды НЦПІ правёў конкурс відэаролікаў юрыдычнай тэматыкі для акаўнта дзіцячага прававога сайта ў сацыяльнай сетцы TikTok. Ролік каманды юрыдычнага факультэта прызнаны лепшым і адзначаны памятным падарункам.

Удзельнікі каманды будуць уключаны ў спецыяльны фонд Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi