Новости за ноябрь 2023

  • 29 лістапад 2023
    28–29 лістапада 2023 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых даследчыкаў "Крок у навуку: праблемы, пошукі, рашэнні". Канферэнцыя праводзілася кафедрай рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства пры падтрымцы прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Беларусі і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г.Гомелі ў рамках Міжнароднага культурна-адукацыйнага і…
  • 27 лістапад 2023
    Сёлетні юбілей вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знамянальны: 80 гадоў. Гэта, можна сказаць, працягласць жыцця чалавека, калі ўсведамляеш імклівы бег часу, калі разумееш, што эстафета памяці перадаецца новым пакаленням – унукам і праўнукам тых, хто вызваляў Радзіму ад страшэннай навалы і хто ўжо сышоў у Вечнасць. Днём 26 лістапада 1943 года для нашага шматпакутнага горада была скончана варожая акупацыя,…
  • 21 лістапад 2023
    21 лістапада ўніверсітэт наведала дэлегацыя Хэцзэскага ўніверсітэта (КНР). З 2021 г. ГДУ імя Ф. Скарыны і Хэцзэскі ўніверсітэт рэалізуюць сумесную адукацыйную праграму па спецыяльнасці «Фізіка». У ходзе сустрэчы з першым прарэктарам Андрэем Крукам абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумеснага праекта, а таксама далейшыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Госці з КНР наведалі факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій,…
  • 20 лістапад 2023
    Шматлікімі патрыятычнымі мерапрыемствамі адзначаюцца лістападаўскія дні ў сувязі з 80-мі ўгодкамі вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Безумоўна, не застаўся ў баку ад гэтай слаўнай гістарычнай падзеі і наш Гомельскі абласны музей ваеннай славы, які, у асобе Вікторыі Мікалаеўны Заяц, яшчэ раней чым за месяц запрасіў нашых студэнтаў на агляд відовішчнай імпрэзы, ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, што адбылася на…
  • 18 лістапад 2023
    Дэлегацыя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Дзмітрыем Хадановічам прымае ўдзел у форуме «Масты дружбы», які праходзіць з 17 па 19 лістапада на пляцоўцы Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Галоўная мэта форуму - пашырэнне дружалюбнага дыялога моладзі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Запланаваныя мерапрыемствы будуць садзейнічаць выяўленню і…
  • 16 лістапад 2023
    16 лістапада ў адпаведнасці з планам работы Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны пачала работу IV міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Кітайская мова і культура Кітая". У ёй бяруць удзел больш за пяцьдзесят выкладчыкаў ВНУ, супрацоўнікаў навуковых устаноў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Больш за палову ўдзельнікаў канферэнцыі - дактары і кандыдаты навук. З прывітаннямі да…
  • 15 лістапад 2023
    З 8 па 14 лістапада на базе спартыўнай залы №1 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па баскетболе сярод мужчын. Па выніках папярэдняга этапа, дзе восем мужчынскіх каманд былі разбіты на дзве падгрупы, прызавыя месцы ў фінальнай частцы турніру разыгралі паміж сабой чатыры наймацнейшыя. У выніку напружанай барацьбы перамогу атрымала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за…