Прадстаўнікі ГДУ імя Ф. Скарыны пабывалі на кангрэсе Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 14/09/2018 - 13:37

Загадчык кафедры оптыкі Уладзімір Гайшун і загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Генадзь Тюменков прынялі ўдзел у XXXI Міжнародным кангрэсе Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў, які прайшоў у Мінску.

Маштабнае мерапрыемства сабрала каля 90 касманаўтаў з 19 краін. Самыя вялікія дэлегацыі прыехалі з Расіі і ЗША, прысутнічалі і ўдзельнікі з Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, Аўстрыі, Кітая і іншых дзяржаў.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі стала адным з галоўных арганізатараў мерапрыемства, яго адкрыццё адбылося з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

У выставачным павільёне была разгорнута экспазіцыя на тэму асваення космасу, дзе госці азнаёміліся з найбольш значнымі поспехамі ў галіне касмічных даследаванняў, беларускімі тэхналогіямі стварэння аптычнай апаратуры высокага дазволу, касмічных люстэркаў з асаблівай гладкасць, апаратуры для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і інш. У ходзе кангрэса прайшлі рабочыя сесіі, касманаўты выступілі з справаздачамі пра свае палёты.

Мэтай кангрэса стала папулярызацыя навукі, тэхналогій, прыцягненне ўвагі да даследаванняў космасу, заклік да міжнароднага супрацоўніцтва.

Фотасправаздача