Аб перспектывах супрацоўніцтва

Submitted by ias on пан, 01/10/2018 - 12:08

Дэлегацыя з Універсітэта Шизуока (Японія) 28 верасня наведала Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. На сустрэчы з кіраўніцтвам ГДУ прафесар Джун Кандох (Jun Kondoh) і прафесар Казухіка Хара (Kazuhiko Hara) абмеркавалі розныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках праграмы атрымання двайны ступені кандыдата навук, якая дзейнічае паміж ГДУ імя Ф. Скарыны і універсітэтам Шизуока.

На сустрэчы з гасцямі прысутнічалі магістрант і аспіранты факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій. Для маладых навукоўцаў гэта была унікальная магчымасць асабіста пагутарыць з прадстаўнікамі буйнога японскага універсітэта і даведацца аб перспектывах навучання за мяжой.

У рамках візіту госці наведалі праблемную навукова-даследчую лабараторыю перспектыўных матэрыялаў, а таксама лабараторыю кафедры оптыкі, у якой знаходзіцца сучасная безэхавая камера.

У склад дэлегацыі ўвайшоў выпускнік магістратуры і аспірантуры факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Барсуков С. Д., які зусім нядаўна абараніў дысертацыю ў універсітэце Шизуока і атрымаў дыплом доктара філасофіі (PhD).

Фотасправаздача