Другое пасяджэнне Першага Савета Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося ў Нанкінскім універсітэт навукі і тэхналогіі

Submitted by ias on чцв, 06/12/2018 - 11:58

Рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Сяргей Хахомов, дырэктар навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар Аляксандр Рагачоў і судырэктар Інстытута Канфуцыя з кітайскага боку спадар Ван Лэй наведалі Нанкінскім універсітэт навукі і тэхналогіі (г. Нанкін, КНР) у межах Другога пасяджэння першага Савета Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны.

У ходзе візіту адбылося падпісанне Пагаднення аб сумеснай падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі - аб падвойным міжнародным кіраўніцтве напісання і абароны кандыдацкай дысертацыі з Нанкінскім універсітэтам навукі і тэхналогіі. У ходзе сустрэчы былі ўзгоднены асноўныя формы падвойнага кіраўніцтва ў падрыхтоўцы і абароне дысертацый па найбольш перспектыўных навуковых напрамках, тэрміны навучання аспірантаў і падрыхтоўкі дысертацыі да абароны, парадак абароны дысертацыйнай працы. Абмяркоўваліся вынікі супрацоўніцтва з Міжнароднай Кітайска-Беларускай лабараторыяй па вакуумным тэхналогіях, створанай сумесна з Нанкінскім універсітэтам навукі і тэхналогіі.

У ходзе пасяджэння абмяркоўваўся план працы Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны на 2019 г.. Таксама адбылося падвядзенне вынікаў работы Інстытута Канфуцыя ў 2018 годзе.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi