15 студзеня ў студыі «Праўда Радыё» у прамым эфіры адбылося інтэрв'ю з загадчыкам кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання нашага ўніверсітэта Дзмітрыем Кузьмянковым.
Асноўная ўвага была ўдзелена спецыфіцы новай спецыяльнасці магістратуры «Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм» на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання. Падчас навучання магістранты таксама змогуць удасканальваць свае веды і практычныя навыкі ў распрацоўцы сучасных web-прыкладанняў, у распрацоўцы прыкладанняў на платформах .Net і Java EE, у машынным навучанні і працы з нейроннымi сеткамі.
Адбылася гутарка з вядучым рубрыкі «Праўда Госць» Яўгенам Маханавым пра актуальныя кірункi развіцця IT-тэхналогій, развіцці факультэта ў сферы сучасных інфармацыйных тэхналогій, праблемах у IT-сферы Беларусі, перспектывах супрацоўніцтва вядучых IT-кампаній рэгіёну з факультэтам матэматыкі і тэхналогій праграмавання.
Выказваю вялікую падзяку калектыву «Праўда Радыё» за прадастаўленую магчымасць абмеркаваць у прамым эфіры актуальныя пытанні, звязаныя з сучаснымі IT-тэхналогіямі і развіццём факультэта.