З 13 па 15 студзеня ў спартыўным комплексе «Алімпія» ў горадзе Ліда званне чэмпіёнаў краіны 2019 года аспрэчвалі 111 юнакоў і 70 дзяўчат. Згодна з Палажэннем спаборніцтвы праводзіліся ў 10 вагавых катэгорыях у мужчын і ў 10 у жанчын.
Па выніках чэмпіянату будуць адабраныя кандыдаты для падрыхтоўкі і ўдзелу ў бліжэйшых адказных міжнародных стартах. Маладым змагарам трэба будзе пакараць вяршыні чэмпіянату Еўропы, II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету, дзе чакаецца адбор на Алімпійскія гульні ў Токіо.
У турніры паспяхова выступіла жаночая каманда гомельскай вобласці, якая заняла прызавое III месца. І зноў нас парадавала выпускніца факультэта фізічнай культуры нашага універсітэта, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Марыя Мамошук, якая атрымала перамогу ў вагавой катэгорыі да 68 кг.
Змагары гомельскай вобласці занялі IV месца ў мужчынскім камандным першынстве. Сярод прызёраў чэмпіянату, якія змагаліся ў складзе каманды, - студэнт факультэта фізічнай культуры, другакурснік Асіпенка Уладзіслаў (125кг) і выпускнік нашай ВНУ Рудзянок Арцём (92 кг). Яны заваявалі бронзавыя медалі. Срэбным прызёрам стаў студэнт 4 курса завочнага факультэта Ребиков Яўген (61 кг).
Віншуем нашых змагароў і жадаем ім далейшых поспехаў!