Сёння, 22 студзеня, адзначае юбілей загадчыца кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аксана Рыгораўна Яшчанка. Мы, выпускнікі розных гадоў, выказваем шчырае прызнанне за яе велізарную працу.
Аксана Рыгораўна вельмі патрабавальны і адказны выкладчык, але ў той жа час добразычлівы і уважлівы чалавек. Аўтар кніг і артыкулаў пра Гомель, аб гарадской культуры і этнаграфіі Беларусі, яна яшчэ і актыўны прапагандыст нацыянальнай беларускай культуры. Яна ўмее захапіць за сабой студэнтаў, своечасова і правільна зарыентаваць іх на дасягненне самых высокіх вынікаў. Пад кіраўніцтвам даследчыка створана мноства студэнцкіх навуковых прац, многія адзначаны дыпломамі, а асобныя выпускнікі пасля падрыхтавалі дысертацыі ў рамках тых навуковых напрамкаў, якія былі зададзены ім Аксанай Рыгораўнай яшчэ ў студэнцкія гады. Побач з гэтым выдатным чалавекам многія з нас па-новаму ўбачылі прыгажосць таго краю, у якім мы жывем, — Гомельшчыны, навучыліся яго шанаваць і вывучаць як гісторыкі. Аксана Рыгораўна заўсёды дапамагае не толькі тым, хто вучыцца, яна з'яўляецца добрым дарадцам ў прафесіі і жыцці і пасля завяршэння універсітэта.
Шчыра віншуем Аксану Рыгораўну з юбілеем! Жадаем творчых поспехаў у выкладанні, навуковай рабоце і кіраўніцтве кафедры! Ўпэўненыя, што яе праца з новымі пакаленнямі студэнтаў будзе такой жа плённай, як і з тымі, хто ўжо эфектыўна працуе ў сферы адукацыі, навукі, культуры, у тым ліку дзякуючы таму, што ў свой час быў яе вучнем.
Ірына Лаврыноўская (Раманенка), кандыдат гістарычных навук,
старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства
Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Уладзімір Александронец, загадчык аддзела па рабоце з дзіцячымі і
моладзевымі арганізацыямі Гомельскага абласнога Палаца творчасці;
Алена Багуль, настаўнік Улукской школы-інтэрната;
Наталля Вычыкава, завуч САШ № 7 г. Жлобіна і іншыя.