Напярэдадні Дня беларускай навукі

Submitted by ias on сер, 23/01/2019 - 15:42

Напярэдадні Дня беларускай навукі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося пашыранае перадсвяточнае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае падвядзенню вынікаў навукова-інавацыйнай дзейнасці кафедраў і факультэтаў ГДУ імя Ф. Скарыны за мінулы год і вызначэнню задач на 2019 г..

Аб асноўных знакавых падзеях у навуковым жыццi ВНУ, укладзе навукоўцаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, супрацоўніцтве з НАН Беларусі, айчыннымі і замежнымі навуковымі і навучальнымі цэнтрамі, а таксама перспектывах развіцця навукі ВНУ распавёў прарэктар па навуковай рабоце, доктар тэхнічных навук, прафесар Алег Дземідзенка . Ён адзначыў, што штогадовыя поспехі ў сферы навукі, перспектыўныя міжнародныя праекты і рост цікавасьці да распрацовак гомельскіх навукоўцаў кажуць аб прагрэсіўнай навукова-тэхнічным асяроддзе ў ГДУ імя Ф. Скарыны.

Па выніках пасяджэння Савета былі вызначаны далейшыя перспектывы развіцця фундаментальных і прыкладных даследаванняў, павышэнне іх эфектыўнасці, паляпшэнне якасці падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі і іншыя.

Падчас пасяджэння Савета былі ўручаны кветкі і заслужаныя ўзнагароды навукоўцам, якія дасягнулі найбольш значных паказчыкаў сваёй дзейнасці ў 2018 годзе.

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мельнікава была адзначана дыпломам у намінацыі "Лепшая доктарская дысертацыйная праца, абароненая супрацоўнікамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» у 2018 годзе". Дыпломам у намінацыі "Лепшая доктарская дысертацыйная праца, абароненая супрацоўнікамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» у 2018 годзе" узнагароджаны дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Дзмітрый Баранаў.

У намінацыі "Лепшая навукова-даследчая лабараторыя 2018 года, якая функцыянуе ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны», навукова-інавацыйная дзейнасць якой накіравана на ўкараненне вынікаў даследаванняў у рэальныя сектара эканомікі" дыпломам адзначаны загадчык кафедры оптыкі, загадчык праблемнай навукова-даследчай лабараторыяй перспектыўных матэрыялаў Уладзімір Гайшун.

За перамогу адразу ў дзвюх намінацыях - "Найлепшы міжнародны навукова-даследчы праект 2018 года, які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны», накіраваны на павелічэнне долі экспарту навукаёмістай прадукцыі" і "Лепшы навуковы артыкул (цыкл артыкулаў) з iмпакт- фактарам па выніках 2018 года"- узнагароджаны дырэктар навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута, дырэктар міжнароднай Кітайска-Беларускай навуковай лабараторыі па вакуумна-плазменным тэхналогіям Аляксандр Рагачоў .

Прафесар кафедры алгебры і геаметрыі Аляксандр Скіба і дацэнт кафедры радыёфізікі і электронікі Максім Ярмоленка былі адзначаны дыпломамі ў намінацыі «Лепшы навуковы артыкул (цыкл артыкулаў) з імпакт-фактарам па выніках 2018 году».

Прысутныя павіншавалі уладальнікаў звання лаўрэата конкурсу навуковых прац «Скарынінскія навуковыя чытання». Імі сталі асістэнт кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання Дар'я Сініца, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі Сцяпан Станiбула і загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Таццяна Сянькова.

На пасяджэнні Савета ўніверсітэта быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца асноўных напрамкаў дзейнасці універсітэта.

Фотасправаздача