XX абласны конкурс "ТэхнаІнтэлект" прайшоў на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны. На суд журы свае распрацоўкі вынеслі больш за 100 юных вынаходнікаў з 18 раёнаў Гомельшчыны.
Па традыцыі, удзельнікі "ТэхнаІнтэлекту" змагаліся ў тэарэтычным туры і навукова-практычнай канферэнцыі. Апошняя прадугледжвала конкурс аўтарскіх праектаў з секцыяў «тэхнічнае мадэляванне», «тэхнічнае канструяванне», «радыёэлектроніка, электратэхніка і энергетыка, робататэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы», «мультымедыйныя тэхналогіі», «навуковыя даследаванні і эксперымент, астраномія», «інфарматыка і праграмаванне , вылічальная тэхніка».
Напрамкі конкурсу былі вызначаны не выпадкова. Па словах арганізатараў, менавіта гэтыя веды і навыкі адпавядаюць апошнім павевам навукова-тэхнічнага прагрэсу, і, безумоўна, спатрэбяцца маладым даследчыкам пры паступленні ў ВНУ. А нехта пойдзе далей і знойдзе практычнае прымяненне сваім наватарскім ідэям.
Сярод удзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва - як пачаткоўцы, так і вопытныя вынаходнікі. Напрыклад, шасцікласнік Міхаіл Кузанаў ўжо прадстаўляў сваю працу ў мінулым годзе, і яна атрымала высокія ацэнкі экспертаў. На цяперашні «ТэхнаІнтэлект» школьнік падрыхтаваў удасканаленую мадэль катэры, вырабленую ў гуртку па Суднамадэліраванню.
- "ТэхнаІнтэлект" - гэта ўнікальная магчымасць раскрыць свае таленты і шырока заявіць пра сябе, - растлумачыў прарэктар па вучэбнай рабоце ўніверсітэта Ігар Семчанка. - Удзел у спаборніцтве - гэта і праверка сябе, свайго фізіка-матэматычнага ўзроўню, уменні пісьменна праводзіць прэзентацыю і мець зносіны з супернікамі.
Прызёры конкурсу прадставяць Гомельскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.