Пытанні маладзёжнай палітыкі абмеркавалі ў ГДУ

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 13:34

25 студзеня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны прайшло пад знакам ГА «БРСМ». У канферэнц-зале універсітэта адбылося Пасяджэнне Бюро Цэнтральнага камітэта самай буйной моладзевай арганізацыі нашай краіны. Гэта і не выпадкова, бо зусім нядаўна першасная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ВНУ стала лепшай у Рэспубліцы.

Мерапрыемства пачалося са знаёмства дэлегацыі з выставамі дасягненняў пярвічак Гомельскіх ўстаноў адукацыі. На "суд" гледачоў былі прадстаўлены вядучыя праекты конкурсу «100 ідэй для Беларусі», калекцыі дыпломаў і ўзнагарод па ўсіх напрамках работы БРСМ, інтэрактыўныя выставы.

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны быў адзначаны Падзякай Цэнтральнага камітэта «За актыўны ўдзел у праектах і праграмах ГА«БРСМ». Ўзнагароду з рук першага сакратара ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрыя Варанюка прыняў прарэктар па выхаваўчай працы Юрый Нікіцюк.

Фотасправаздача