У перыяд з 24 па 26 лютага ў Магілёўскім спартыўным комплексе "Алімпіец" прайшла Рэспубліканская Універсіяда па лёгкай атлетыцы, удзел у якой прынялі 26 каманд.
Зборную ГДУ прадставілі 14 лепшых лёгкаатлетаў. Усе яны з'яўляюцца студэнтамі факультэта фізічнай культуры.
Пераможцамі спаборніцтваў у індывідуальных заліках сталі Касцючкова Юлія, Рабкова Дыяна, Жукава Ангеліна і Канцавенка Крысціна (эстафетны бег 4х200 метраў). Касцючкова Юлія заваявала золата (бег 400 м).
Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі Канцавенка Крысціна (скачкі з шастом) і Старасценка Вадзім (бег 1500 м).
Бронзавымі прызёрамі сталі Рабкова Дыяна (штурханне ядра), Жукава Ангеліна (скачок у вышыню) і Лапцеў Андрэй (бег з бар'ерамі).
Да спаборніцтваў каманду рыхтавалі выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін В.А. Баравая і А.С. Геркусаў.