У Мінску адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў навукоўцам

Submitted by ias on пят, 25/01/2019 - 14:12

25 студзеня, напярэдадні Дня беларускай навукі, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Сярод узнагароджаных-рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Сяргей Хахомаў. У сакавіку 2018 года Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь Сяргею Анатольевічу была прысуджана вучоная ступень доктара фізіка – матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.05-оптыка. Тэма дысертацыі - "Хвалевыя працэсы ў метаматэрыялах і спіральна-структураваных сістэмах".

Аляксандр Лукашэнка шчыра павіншаваў запрошаных, а ў іх асобе і ўсе навуковае супольнасць з надыходзячым Днём беларускай навукі і шчыра пажадаў быць заўсёды на вышыні ў такім нялёгкім, але бясконца займальным навуковым пошуку.

http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/predely-nauki-nedosyagaemy-aleksandr-lukashenko-otmetil-rabotu

https://www.belta.by/president/view/lukashenko-nauka-dolzhna-vnosit-svoj-vklad-v-dostizhenie-gosudarstvennyh-strategicheskih-tselej-334049-2019/

Фотасправаздача