30 студзеня на факультэце псіхалогіі і педагогікі ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны дыпломы магістра псіхалагічных і педагагічных навук. Тыднем раней прайшлі абароны магістарскіх дысертацый магістрантаў завочнай формы навучання. 24 магістранта факультэта псіхалогіі і педагогікі рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі прысвоена ступень магістра педагагічных і псіхалагічных навук.
І вось урачысты момант настаў. Апранутыя ў мантыі - знак прыналежнасці да акадэмічнай супольнасці - новаспечаныя магістры з рук дэкана факультэта Уладзіслава Бейзерова атрымалі заслужаныя дыпломы.
У большасці сваёй магістры - ужо спецыялісты (многія займаюць кіруючыя пасады) у сваіх галінах - адукацыі, медыцыне, бізнэсе. У прадстаўленых да абароны магістарскіх працах акрамя тэарэтычных пошукаў абагульнены вопыт іх практычнай дзейнасці, прадстаўлены распрацаваныя імі праграмы і рэкамендацыі для наступнага ўкаранення ў дзейнасць практыкуючых спецыялістаў.