Валанцёры атрада Сузор'е, выкладчыкі Селіванава Ларыса Іванаўна, Зянько Надзея Мікалаеўна і студэнты Касачоў Аляксей і Марыя Кошаль, павіншавалі Рычкова Міхаіла Дзмітрыевіча з 95-годдзем: ўручылі яму падзячны ліст ад універсітэта, падарунак і пачастунак да святочнага стала. Але асабліва задаволены быў Міхась Дзмітрыевіч увазе былых калег, бо некалькі гадоў свайго бясконцага працоўнага стажу ён прысвяціў працы ў адміністрацыі нашага універсітэта. Ён уважліва прачытаў ліст падзякі і падкрэсліў, што вельмі шануе праяўленую да яго ўвагу.
Міхаіл Дзмітрыевіч вельмі добразычлівы чалавек. Ён ветліва прыняў гасцей, пачаставаў усіх гарбатай, падзяліўся ўражаннямі ад святкавання мінулага юбілею. Дарэчы сказаць, Міхаіла Дзмітрыевіча паважаюць і памятаюць многія. У працягу 3 гадзін за кубкам гарбаты ветэран у падрабязнасцях распавядаў аб сваёй вучобе, ваенных бітвах, армейскай службе ў розных частках велізарнай краіны, працы ва ўніверсітэце, Савеце ветэранаў. Нас вельмі здзівіла тое, што ў свае 95 гадоў у яго вельмі добрая памяць. Было цікава паслухаць як склалася яго жыццё, відаць з якім натхненнем ён успамінае і дзеліцца яркімі падзеямі з сваёй нялёгкай біяграфіі.
Мы сардэчна удзячныя дарагому ветэрану за цёплы прыём і каштоўныя парады!