На шляху да новых перамог

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 07/02/2019 - 16:27

Прыемнай навіной на мінулым тыдні стала выступленне зборнай Беларусі па міні-футболе. З 30 студзеня па 2 лютага ў Мінску прайшоў папярэдні раунд адборачнага турніру: нашы міні-футбалісты правялі матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2020 года.

«Белакрылыя», атрымаўшы тры буйныя перамогі і набраўшы максімальную колькасць ачкоў, упэўнена выйшлі ў наступны раўнд, які пройдзе ўжо ў кастрычніку 2019 года ў Італіі. Там нашай зборнай маюцца быць дуэлі з камандамі Італіі, Венгрыі і Англіі.

«...Зборная выступіла досыць паспяхова. Ва ўсіх гульнях стараліся паказваць атакуючы футбол, гуляць з пазіцыі сілы. Нешта атрымалася, нешта не, але мы вырашылі тую задачу, якая перад намі ставілася, і выйшлі з першага месца ў наступны адборачны раунд », - адзначыў у адным з інтэрв'ю галоўны трэнер беларускай зборнай Андрэй Талмачоў.

Прыемна адзначыць, што ў складзе каманды «Белакрылыя» студэнт 4 курса завочнага факультэта спецыяльнасці "Фізічная культура» Уладзімір Стрэмiлаў і выпускнік завочнага факультэта Дзмітрый Лось.

Мы віншуем нашу зборную з перамогай і жадаем поспеху ў наступным раўндзе кваліфікацыі!

Фотасправаздача