У ГДУ адбылася сустрэча са старшым пракурорам аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю

Submitted by ias on пят, 08/02/2019 - 15:29

8 лютага ў ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася сустрэча працоўнага калектыву ўніверсітэта са старэйшым пракурорам аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Гомельскай вобласці Паўлам Станіслававічам Цішкоўскім.

У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў, дэканы, загадчыкі кафедраў.

У сваім выступе Павел Станіслававіч спыніўся на асноўных артыкулах антыкарупцыйнага заканадаўства, карупцыйных рызыках у сферы адукацыі і аховы здароўя, адказнасці дзяржаўных службовых асоб і асоб прыраўнаваных да іх. Ён падрабязна растлумачыў пытанні адказнасці ў выпадках выяўлення карупцыйных правапарушэнняў. Старэйшы пракурор адзначыў, што толькі дзякуючы сумеснай мэтанакіраванай працы праваахоўных органаў і грамадскасці можна дабіцца нейкіх значных вынікаў у барацьбе з карупцыйнымі праявамі. Органы пракуратуры горада заўсёды адкрытыя да дыялогу і аказваюць усялякае садзейнічанне грамадзянам у іх жаданні ўнесці свой уклад у супрацьдзеянне карупцыі.

Сустрэча завяршылася кампетэнтнымі адказамі Паўла Станіслававіча на пытанні, якія цікавяць калектыў нашага універсітэта.

Фотасправаздача