Калі ўніверсітэт - другі дом

Submitted by ias on пан, 04/02/2019 - 10:05

З якіх толькі краін не перабывае моладзь на вучобу ў наш горад! Чаму юнакі і дзяўчаты выбіраюць наш універсітэт? Сёння тут навучаецца больш за 1000 замежных студэнтаў. Адным з іх з'яўляецца Мердан Хоммаев, які ў хуткім часе стане прафесійным юрыстам.
ГГУ

Наогул-то малады чалавек з дзяцінства бачыў сябе лекарам, але бацькі не падтрымалі яго жаданне. Тады ён вырашыў стаць пракурорам. З выбарам ВНУ дапамог дваюрадны брат, які скончыў Гомельскі медыцынскі універсітэт.

- Юрыдычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны для мяне - другі дом. Тут высокая якасць адукацыі, якая забяспечвае цудоўны склад выкладчыкаў, - дзеліцца Мердан.

Безумоўна, для замежных студэнтаў перыяд адаптацыі можа адбывацца досыць складана. Але на шляху маладога чалавека сустрэліся людзі, якія яму дапамаглі. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі:

- Першай мяне падтрымала Людміла Аляксандраўна Краснабаева, а цяпер, вядома, ўсе выкладчыкі вельмі дапамагаюць. Я заўсёды буду памятаць гэтыя незабыўныя студэнцкія гады. Хачу сказаць вялікі дзякуй нашаму любімаму дэкану Ірыне Ігараўне Эсмантовiч. Я некалькі разоў атрымаў з яе рук граматы і падзякi за актыўны ўдзел у жыцці факультэта. Гэта былі вызначальныя моманты майго жыцця.

Часам у вольны час Мердан піша вершы. На сваёй роднай мове ён напісаў верш і пра Беларусь.

Пасля заканчэння універсітэта студэнт плануе працаваць на радзіме. Але калі будзе магчымасць застацца ў Беларусі, тады палічыў за лепшае б працаваць следчым або выкладчыкам у нашым універсітэце.

Мердан перакананы, што без пераадолення цяжкасцяў немагчыма дасягнуць поспеху, ён упэўнена глядзіць у будучыню.