Паспяховы выступ Гомельскіх школьнікаў на Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе-2019 у г. Санкт-Пецярбургу

Submitted by ias on аўт, 12/02/2019 - 16:30

C 4 па 7 лютага ў г. Санкт-Пецярбург прайшоў юбілейны XV Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс. У ім узялі ўдзел каля 500 юных вучоных з Расіі і краін блізкага замежжа, якія прадставілі больш за 400 навуковых праектаў у галіне матэматыкі, фізікі, хіміі, медыцыны, біялогіі, экалогіі, праграмавання, тэхнікі і робататэхнікі, навук аб Зямлі. Ацэньвала працы ўдзельнікаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі 40 дактароў навук, больш за 100 кандыдатаў навук, аспірантаў, выкладчыкаў ВНУ і навуковых цэнтраў Санкт-Пецярбурга і Расіі.

Вельмі паспяхова на конкурсе выступілі навучэнцы Гомеля, якія атрымалі 5 дыпломаў, з якіх дыплом першай ступені па матэматыцы і секцыйную прэмію «Дасканаласць як надзея» заваявалі:

Пячонкiн Аляксандр, ДУА «Гімназія №71 г. Гомеля» (навуковы кіраўнік Мурашка В.І., аспірант кафедры алгебры і геаметрыі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны»);

Ганчарэнка Андрэй, ДУА «Гімназія №71 г. Гомеля» і Лымарjў Павел, ДУА «СШ №72 г. Гомель (навуковыя кіраўнікі Ганчарэнка І.Н., настаўнік матэматыкі ДУА «Гімназія №71 г. Гомеля», Даўжанок Т.С. , настаўнік матэматыкі ДУА «СШ №72 г. Гомеля», кандыдат фізіка-матэматычных навук і Мурашка В.І., аспірант кафедры алгебры і геаметрыі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);

Будзько Дзмітрый, ДУА «Гімназія №56 г. Гомеля імя А.А. Вішнеўскага» (навуковы кіраўнік Каморнікаў С.Ф., прафесар кафедры фінансаў і крэдыту УА« Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны», доктар фізіка-матэматычных навук).

Акрамя таго, праца Дзмітрыя Будзько была адзначана спецыяльным дыпломам Санкт-Пецярбургскага аддзялення Матэматычнага інстытута імя В.А. Сцяклова РАН.

Віншуем рабят і іх навуковых кіраўнікоў з заслужанай перамогай!
 

Фотасправаздача