З 7 па 9 лютага на спартыўнай базе комплексу «Алімпіец» (г. Магілёў) адбыўся Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод мужчын і жанчын. У ім узялі ўдзел больш за 160 спартсменаў, сярод якіх самыя моцныя дзюдаісты з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Гомельскую вобласць на турніры годна прадставілі студэнты факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Ф.Скарыны.
Найбольш паспяхова выступілі прадстаўніцы прыгожага полу. Так, пераможцамі чэмпіянату сярод жанчын сталі другакурсніца Вікторыя Новікава (70 кг) і студэнтка 4 курса Вікторыя Курловіч (63 кг). Сярэбраны медаль заваявала студэнтка чацвёртага курса Яніна Дубініна (63 кг).
Другакурснік Ягор Трухан (73 кг) стаў пераможцам сярод мужчын.
Па выніках спаборніцтваў каманда дзяўчат Гомельскай вобласці з вялікай перавагай над саперніцамі з Мінска атрымала перамогу, а ў агульнакамандным заліку наша вобласць заняла ганаровае трэцяе месца.