З 11 па 15 лютага ў ГДУ імя Ф. Скарыны арганізаваны курсы па выхаваўчай працы для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай рабоце і куратараў вучэбных груп «Асаблівасці арганізацыі і правядзення ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў навучальнай групе»
Мэтай курса з'яўляецца азнаямленне слухачоў з асноўнымі пытаннямі дысцыпліны на аснове тэарэтычнага і практычнага матэрыялаў, а таксама абагульненне наяўнага перадавога вопыту ў гэтай сферы; аказанне дапамогі ўдзельнікам выхаваўчага працэсу ў пытаннях эфектыўнага выкарыстання перадавых інфармацыйных тэхналогій, інавацыйных формаў і метадаў правядзення работы па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў, фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця.
У першы дзень працы курсаў з прывітальным словам да слухачоў звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Юрый Нікіцюк. Ён адзначыў важнасць і эфектыўнасць гэтага віду дзейнасці, распавёў аб мэтах, асноўных задачах, метадах і сродках навучання.
У сваім выступе на тэму «Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у суправаджэнні выхаваўчай работы куратара вучэбнай групы» старэйшы выкладчык кафедры МПУИ Анастасія Слука распавяла аб выкарыстанні электроннага часопіса куратара для фіксавання выхаваўчай працы, магчымасцях мэсэнджэраў у арганізацыі ўзаемадзеяння куратара і студэнтаў і сацыяльныя сеткі як сродку ўзаемадзеяння ўдзельнікаў выхаваўчага працэсу.