15 лютага ў ГДУ імя Ф. Скарыны прарэктар па выхаваўчай працы Юрый Нікіцюк ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў даведкі аб заканчэнні курсаў «Асаблівасці арганізацыі і правядзення ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў навучальнай групе» намеснікам дэканаў па выхаваўчай рабоце і куратарам вучэбных груп.
На працягу пяці дзён слухачы знаёміліся з тэарэтычным і практычным матэрыялам на дадзеную тэматыку, вывучалі існуючы перадавы вопыт у гэтай сферы, прагледзелі прэзентацыі па пытаннях эфектыўнага выкарыстання перадавых інфармацыйных тэхналогій, інавацыйных формаў і метадаў правядзення работы па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў, фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця.
Папулярныя тэгі