Пра магчымасці самазанятасці

Submitted by ias on пан, 18/03/2019 - 15:00

Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб'екта прадпрымальніцтва - лютаўская тэма Адзінага дня інфармавання была раскрытая на сустрэчы студэнтаў універсітэта з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірынай Даўгалa.

У фармаце жывой гутаркі госця распавяла моладзі аб умовах развіцця эканамічнай актыўнасці насельніцтва, рамеснай і іншых відах дзейнасці, спосабах рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у асабістых падсобных гаспадарках. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы надалі пытанням садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі сваёй справы, сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і інш.

Вялікую цікавасць у прысутных выклікаў аповяд Ірыны Даўгалы аб розных культурных мерапрыемствах, якія традыцыйна праходзяць на Гомельшчыне, працы моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, уплыве сродкаў масавай інфармацыі на сучаснае грамадства.

Адзіны дзень інфармавання праводзіцца ў універсітэце ў трэці чацвер кожнага месяца. Яго задача - пазнаёміць калектыў ВНУ з інфармацыяй аб дзейнасці дзяржаўных органаў. Ролю такіх сустрэч, на якіх выступаюць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і запрошаныя дакладчыкі, вельмі вялікая. Гэта свайго роду «зваротная сувязь» з гамяльчанамі, якія будуюць эфектыўны дыялог з уладай.

Фотасправаздача