Старт дадзены!

Submitted by ias on сер, 27/02/2019 - 13:51

Дзякуючы сумеснай рабоце інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і факультэта фізічнай культуры ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце з'явілася магчымасць перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, па спецыяльнасці «Трэнерская работа (з указаннем віду спорту)».

25 лютага першая група слухачоў прыступіла да заняткаў. Навучанне разлічана на 20 месяцаў. Форма атрымання адукацыі - завочная. Навучальны план перападрыхтоўкі ўключае чатыры вучэбна-экзаменацыйныя сесіі і стажыроўку, якая будзе праходзіць у спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах Гомеля. Формай выніковай атэстацыі па спецыяльнасці перападрыхтоўкі з'яўляецца дзяржаўны экзамен па вучэбнай дысцыпліне "Тэорыя і методыка спартыўнай падрыхтоўкі ў абраным відзе спорту». Пры паспяховым праходжанні атэстацыі слухачы стануць ўладальнікамі дыпломаў аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі «Трэнер-выкладчык».

 

Фотасправаздача