У Оршы стартавала свята «Моладзевая сталіца»

Submitted by ias on чцв, 28/02/2019 - 12:56

З 27 лютага па 1 сакавіка ў горадзе Орша праходзіць рэспубліканскае свята «Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь - 2019». ГДУ імя Ф. Скарыны на мерапрыемстве прадстаўляюць прарэктар па выхаваўчай працы Юрый Нікіцюк, студэнт факультэта фізічнай культуры Мікалай Лiтоўкiн і студэнт геолага-геаграфічнага факультэта Ілля Бараўцоў.

Рэспубліканскае свята «Моладзевая сталіца Беларусі» праводзіцца ўжо чацвёрты год запар з мэтай развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, стварэння камфортнага асяроддзя для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і рэалізацыі інавацыйных праграм, звязаных з удзелам моладзі ў палітычным, эканамічным і культурным жыццi Беларусі. Першай сталіцай ў 2016 годзе былі Баранавічы, у 2017 годзе эстафету пераняў Полацк, а у 2018 - Магілёў. Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Фотасправаздача