Новы этап прафілактычнага праекта «Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра» стартаваў у ГДУ імя Ф. Скарыны з пачаткам 2019 каляндарнага года. Пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта студэнтаў яго ўдзельнікі - маладыя людзі з малазабяспечаных сем'яў - атрымалі магчымасць штодня абедаць у універсітэцкай сталовай бясплатна.
У абедным комплексе, складзеным для іх супрацоўнікамі сталовай, - багацце і разнастайнасць страў коштам 5 рублёў. За гэтыя грошы рабяты атрымліваюць поўны паднос свежай гарачай ежы. Па іх словах, такога комплексу хапае з лішкам, да таго ж дэсерты, выпечку і сокі можна выносіць з сабой:
- Мая сённяшняя трапеза сапраўды каралеўская, - распавядае адзін з удзельнікаў праекту. - У талерцы дыміцца наварысты суп з фрыкадэлькамі, да яго - некалькі лустачак хлеба з кунжутам. На другое - Салата «Чайка» з зялёным гарошкам і грэчка з запечанай свінінай. Завяршае абед гарачае какава і блінцы з курыцай і смятанай.
Штодзённае меню складаецца з улікам прынцыпаў здаровага харчавання. Ніякага фастфуду, усе стравы прыгатаваныя з душой, як дома! Мясныя тэфтэлі, плоў, тушаная ялавічына, курынае філе, рулецік з скумбрыі і кальмаров, свежыя пірагі - рабяты ўжо спаўна ацанілі майстэрства універсітэцкіх кухараў! Плануецца, што датацыямі скарыстаюцца больш за 50 студэнтаў ВНУ, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
Дарэчы, сталовая ГДУ імя Ф. Скарыны - гэта тое месца, дзе смачна і нядорага можа паесці любы наведвальнік. Самы танны абед абыйдзецца менш чым у 2 рублі. У складзе падобнага комплексу - булён з курыцай, капуста альбо расольнік са смятанай, салата з белакачаннай або марской капусты, розныя віды гарніраў, сасіскі, хлеб, напой са здобнай булачкай.
Бюджэтнае, а галоўнае, збалансаванае і якаснае харчаванне, палюбілася не толькі студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта. У абедзенны час у сталовай яблыку няма дзе ўпасці - у чарзе з падносамі выстройваюцца работнікі бліжэйшых прадпрыемстваў і арганізацый.