З 18 па 22 лютага на базе спартыўнага комплексу № 1 нашай ВНУ праходзіў рэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд.
Каманда нашага універсітэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін А.П. Маджарова заняла першае месца, абыграўшы каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Гомельскага тэхнічнага універсітэта імя П.В. Сухога, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.
Па выніках праведзеных спаборніцтваў каманда ГДУ заваявала права ўдзельнічаць у 1 туры першага дывізіёна міжрэгіянальнага этапу рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі.
Пажадаем поспехаў і далейшых перамог нашым гандбалістам!