З 25 лютага па першае сакавіка ў г. Менску праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе, якія ўваходзяць у праграму Рэспубліканскай Універсіяды.
На папярэднім этапе зборная нашага універсітэта перамагла каманды Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ (10-4), Беларускага дзяржаўнага універсітэта (6-2), і згуляла ўнічыю з футбалістамі Беларускага аграрнага тэхнічнага універсітэта (0-0).
У паўфінале супернікамі нашых хлопцаў былі студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю з лікам 1-1, гульцы каманды ГДУ былі мацнейшымі ў серыі пенальці (3-2).
Фінальны матч праходзіў у зацятай барацьбе са зборнай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. За тры секунды да канца асноўнага часу мінчане забілі ў нашы вароты пераможны мяч і перамаглі з лікам 2-1. Каманда Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту стала сярэбраным прызёрам спаборніцтваў!
Лепшым варатаром турніру ў 3-ы раз запар прызнаны студэнт 4 курса завочнага факультэту Ўладзімiр Стрэмiлаў. Лепшым бамбардзірам стаў магістрант факультэта фізічнай культуры Міхаіл Сухашвiлi - на яго рахунку 7 мячоў!
Трэнерскі штаб адзначыў наступных гульцоў: студэнтаў завочнага факультэта Кірыла Баброва і Станіслава Кудрыцкага, чацвёртакурсніка факультэта фізічнай культуры Дзмітрыя Хiжняка, а таксама магістрантаў Дзмітрыя Свірыдзенка і Сяргея Шапавалава.
Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Мікіта Мартьянаў.
Віншуем хлопцаў і іх трэнера з годнай гульнёй і жадаем далейшых поспехаў!