З 4 па 6 сакавіка на базе спартыўнага комплексу № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны прайшоў міжрэгіянальны тур студэнцкай баскетбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд.
Каманда нашага універсітэта, упэўнена абгуляўшы супернікаў з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, выйшла ў паўфінал турніру.
Нашых баскетбалістаў да спаборніцтваў рыхтаваў начальнік спартыўнага клуба Сяргей Куляшоў.
Віншуем хлопцаў і іх трэнера з перамогай і жадаем поспехаў на наступнай стадыі турніру!
Папулярныя тэгі