Аб спорце і турызме

Submitted by ias on чцв, 07/03/2019 - 17:24

5 сакавіка ў Гомелі адбылася выніковая калегія ўпраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама. На калегіі абмяркоўваліся пытанні развіцця масавых відаў спорту, удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, папулярызацыя здаровага вольнага часу, актыўнага ладу жыцця, развіцця творчых і фізічных магчымасцяў.

Падчас выніковай калегіі ўпраўлення спорту і турызму былі ўручаны ўзнагароды работнікам і ўстановам гэтай галіны, якія дапамаглі дасягнуць высокіх паказчыкаў па выніках 2018 года.

Пасведчанне аб атэстацыі і сертыфікат гіда - перакладчыка з веданнем кітайскай мовы былі ўручаны судырэктар з кітайскага боку Інстытута Канфуцыя пры ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны», кандыдату тэхнічных навук, дацэнту Ван Лэю.

Упраўленне спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага выказвае падзяку рэктару ўніверсітэта Сяргею Хахомаву за аказанае садзейнічанне і падтрымку ў падрыхтоўцы і правядзенні атэстацыі, праведзенай у адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па правядзенню у 2018 годзе Года турызму Беларусі ў Кітаі утвержленный Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.І . Жарко.

Фотасправаздача