Па запрашэнні адукацыйнай установы «East-West-East Germany», размешчаным у г.Краненбург (Германія) і пры падтрымцы Гомельскай асацыяцыі дзяцей і моладзі «ASDEMO» дацэнт кафедры экалогіі Таццяна Цімафеева і магістрантка 1 курса геолага-геаграфічнага факультэта спецыяльнасці «Геаэкалогія» Анастасiя Кароткая c 1 па 4 сакавіка прынялі ўдзел у мерапрыемстве праграмы ERASMUS + «Мірабудаўніцтва. Талерантнасць і дыскрымінацыя ў нашых грамадствах».
У рамках мерапрыемства праведзены шэраг сустрэч з прадстаўнікамі профільных арганізацый, якія ажыццяўляюць моладзевыя абмены па адукацыйных праграмах з падтрымкай ERASMUS + у галіне экалогіі, сацыялогіі і г.д. з 12 краін (Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Эстоніі, Германіі, Іспаніі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Аўстрыі і Грэцыі). Удзельнікі наведалі шэраг семінараў, трэнінгаў, лекцый, абмяняліся вопытам паміж калегамі з вышэйпералічаных краін па прыцягненню моладзі да экалагічных і сацыяльных праектаў, што рэалізуюцца Еўрапейскім Саюзам. Таксама абмеркаваны магчымыя шляхі супрацоўніцтва адукацыйнай установы «East-West- East Germany» і ГДУ імя Ф.Скарыны.