Свята пачынаецца

Submitted by ias on чцв, 07/03/2019 - 14:18

Хоць раніцай яшчэ сустракае нас хмурнай усмешкай і шэрымі аблокамі, нішто не можа адмяніць набліжэнне цудоўнага вясновага свята 8 Сакавіка. І сёння, 6 сакавіка 2019 года, прыемна было прымаць кветкі і падарункі ад кіраўніцтва адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля, якое арганізавала правядзенне ўшанавання, прысвечанага Дню жанчын. Раённы ўрачысты прыём прадстаўніц жаночай грамадскасці адбыўся ў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Гомеля», у якім прыняла ўдзел і дэкан факультэта замежных моў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Алена Сажына, а таксама супрацоўніцы прадпрыемстваў і ўстаноў раёна - жанчыны з розных сфер грамадскага жыцця - лекары і настаўнікі, работнікі пошты і банка, навукі і спорту, сілавых структур. Са словамі віншавання ад асобы кіраўніцтва адміністрацыі выступіла намеснік кіраўніка Вольга Аляксандраўна Дацэнка, якая пажадала жанчынам заставацца паспяховымі ў працы, а ў сям'і - патрэбнымі і любімымі. Вельмі кранальным было таксама віншаванне, што прагучала з вуснаў старшыні Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Яніны Цюрынай. Асаблівую радасць і цяпло ў душы гасцей мерапрыемства ўнесла канцэртная праграма, падрыхтаваная навучэнцамі і выкладчыкамі школы, а таксама салодкія пачастункі і каштоўныя падарункі, падрыхтаваныя сумесна з Цэнтральнай раённай арганізацыяй ГА «Бела Русь».

У сваю чаргу хочацца ад усёй душы пажадаць усім прадстаўніцам прыгожага полу бязмежнага жаночага шчасця з тым сэнсавым напаўненнем, якое ў яго будуць укладваць самі жанчыны!

Этот день наполнен светом,

Ароматом белых роз

И весенним тёплым ветром

С нежным запахом мимоз.

Своих чувств мы не скрываем,

С 8 марта поздравляем!

Счастья вам, любви, добра!

Вы прекрасны. Как всегда.

http://cenadm.gov.by/ru/rayon/view/nrajonnyj-torzhestvennyj-priem-zhenschinn-15431/

 

 

Фотасправаздача