Абмен вопытам з казахстанскімi калегамi

Submitted by sz on пан, 11/03/2019 - 14:05

У пачатку сакавіка ў ГДУ імя Ф. Скарыны для праходжання стажыроўкі прыбыла група выкладчыкаў з Міжнароднага універсітэта SILKWAY (г. Шымкент, Рэспубліка Казахстан) у складзе загадчыка кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі Iсманавай Рабiгi Жалдасаўны, старшага выкладчыка кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі Ашымавай Меруерт , старшага выкладчыка кафедры рускай мовы і літаратуры Парменкулавай Гулназ, старшага выкладчыка кафедры рускай мовы і літаратуры Нiязбекавай Салтанат.

Значная частка праграмы знаходжання гасцей з Казахстана была прысвечана знаёмству з адукацыйным працэсам, навуковымі даследаваннямі і выхаваўчай працай на факультэце псіхалогіі і педагогікі. Для казахстанскіх калегаў было арганізавана наведванне навукова-даследчай лабараторыі інавацыйных тэхналогій развіцця асобы, у рамках якога выкладчыкаў пазнаёмілі c метадамі развіцця стрэсаўстойлівасці пры дапамозе сродкаў біялагічнай зваротнай сувязі і іншымі напрацоўкамі гомельскіх калег. Госці наведалі кафедру сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дзе пазнаёміліся з праектам «Юнгiанская пясочная тэрапія», які ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам дацэнта Наталлі Новак. Акрамя таго, казахстанскія калегі вывучылі вопыт беларускіх вучоных у правядзенні інтэрактыўных заняткаў для студэнтаў з выкарыстаннем самых сучасных адукацыйных тэхнік і тэхналогій, а таксама інтаграцыйнага тэатра «Moon». На факультэце псіхалогіі і педагогікі быў арганізаваны круглы стол у межах якога выкладчыкі факультэта і казахстанскія калегі абмеркавалі праблемы развіцця двухбаковага і міжнароднага супрацоўніцтва.

Фотасправаздача