Падведзены вынікі IV Рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах сярод студэнтаў нямоўных ВНУ

Submitted by ias on аўт, 12/03/2019 - 15:31

Рэспубліканская алімпіяда па замежных мовах сярод студэнтаў нямоўных ВНУ, якая стала ўжо традыцыйнай, прайшла 5 сакавіка на кафедры славянскіх і рамана-германскіх моў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Удзел у ангельскай секцыі прынялі першакурснікі 7 розных ВНУ краіны. Свае сілы ў валоданні замежнай мовай змаглі паспрабаваць і студэнты ГДУ.

Усім удзельнікам прыйшлося ўзмоцнена папрацаваць для паспяховага выступлення, каб не толькі прадэманстраваць свае веды, але і справіцца з хваляваннем. Трэба было прайсці тры этапы (чытанне тэксту з заданнямі пасля яго ў тэставым выглядзе, аўдзіраванне сюжэту з наступнымі заданнямі ў выглядзе тэсту і вуснае выказванне - перадача на замежнай мове зместу тэксту, праслуханага на рускай мове), тэматыка якіх перагуквалася з агульнай тэмай самой алімпіяды. Заданні характарызаваліся навізной і творчай скіраванасцю.

Удзельнікі паспяхова справіліся з тэхнічнага часткай конкурсу і змаглі праявіць сваю індывідуальнасць ў творчай часткі. У гэтым годзе тэматыка дадзенага мерапрыемства была прысвечана тэме малой Радзімы, і кожны з канкурсантаў падзяліўся сваім бачаннем і стаўленнем да роднага краю. Усе адказы былі вельмі цікавыя і нестандартныя, студэнты годна прадставілі свае ВНУ.

У выніку, пераможцам у секцыі англійскай мовы апынулася студэнтка БелДУТ Анжаліка Аляксеенка. Высокія вынікі паказаў і студэнт спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка» ГДУ Ілля Машкоў, які заняў III-е месца. Варта, аднак, адзначыць, што і іншыя ўдзельнікі паказалі добрую падрыхтоўку і творчы падыход да справы, за што і былі ўзнагароджаны граматамі у розных намінацыях. Напрыклад, студэнтка нашай ВНУ Ірына Могданова была ўзнагароджана граматай у намінацыі «Персаналізацыя вуснай тэмы».

Хочацца выказаць падзяку арганізатарам алімпіяды за цікавае і пазнавальнае мерапрыемства, а таксама ўсім студэнтам за актыўны ўдзел у ім і пажадаць ім поспехаў у вывучэнні англійскай мовы для далейшага прафесійнага росту.

Фотасправаздача