13 сакавіка ў актавай зале ГДУ імя Ф. Скарыны ў 29 раз прайшоў традыцыйны штогадовы агульнаўніверсітэцкі конкурс «Містэр ўніверсітэта».
Па сваёй структуры - гэта чатыры традыцыйных конкурсу: літаратурны, гаспадарчы, тэатральны і творчы. Усе яны былі аб'яднаны агульнай тэмай - «Ажыўшыя карціны».
За тытул Містэра змагаліся дзевяць прадстаўнікоў розных факультэтаў. Пераможцам жа стаў удзельнік пад нумарам 2. Гэта студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Максім Цімашэнка.
Тытула «Другі віцэ-містэр» удастоены студэнт геолага-геаграфічнага факультэта Павел Лукашэвіч.
Па выніках онлайн-галасавання прыз глядацкіх сімпатый дастаўся студэнту юрыдычнага факультэта Артуру Налівайка.
Конкурс ацэньвае кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць выключна прадстаўніцы прыгожага полу ўсіх узростаў з ліку людзей творчых прафесій, супрацоўнікаў аддзелаў і прадстаўнікоў універсітэта.