У перыяд з 11 па 14 сакавіка ў г. Гомелі адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па бадмінтоне. У ёй прынялі ўдзел больш за 80 студэнтаў з 21 ВНУ Беларусі. У праграму спаборніцтваў ўваходзілі спаборніцтвы ў парных і адзіночных катэгорыях сярод мужчын і жанчын, міксты.
Каманда нашага універсітэта, саступіўшы бадмінтаністаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ўсяго 3 ачкі, заняла прызавое III месца. Перамогу ў турніры атрымалі спартсмены Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры.
Магістрант факультэта фізічнай культуры Ф. Дегтярэнка і трэцякурснік Л. Міроненка перамаглі ў парнай мужчынскай катэгорыі. Таксама Ф. Дегтярэнка заняў ганаровае другое месца, а Л. Міроненка атрымаў перамогу ў адзіночнай мужчынскай катэгорыі.
У змяшанай катэгорыі (мікст) Л. Міроненка і А. Гулевіч сталі ўладальнікамі бронзы.
Каманду ГДУ да турніру рыхтаваў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Міхаіл Коршук.
Віншуем хлопцаў з прызавым месцам і жадаем ім далейшых поспехаў!