З 13 па 15 сакавіка на базе спартыўнага комплексу № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны прайшло першынство ўніверсітэта па баскетболе сярод факультэтаў. Удзел у спаборніцтве прынялі 60 студэнтаў у складзе 8 мужчынскіх і 7 жаночых каманд.
Перамогу ў спаборніцтвах сярод мужчынскіх каманд атрымала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта - Т.С. Сiляева). Ганаровае другое месца дасталася баскетбалістам геолага-геаграфічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу - А.В. Блашкевіч). Бронзавым прызёрам стала каманда факультэта замежных моў (адказны за спартыўна-масавую работу - Л.М. Ярчак).
Сярод жаночых каманд перамаглі прадстаўніцы геолага-геаграфічнага факультэта. Другой стала каманда факультэта псіхалогіі і педагогікі (адказны за спартыўна-масавую работу - Д.А. Хiхлуха). На трэцім месцы апынулася зборная факультэта замежных моў.
Галоўнымі суддзямі спаборніцтваў сталі студэнты факультэта фізічнай культуры.
Начальнік спартыўнага клуба С.Н. Куляшоў ўзнагародзіў пераможцаў і прызёраў першынства дыпломамі і кубкамі ад спартыўнага клуба, а таксама салодкімі прызамі ад ПА ГА «БРСМ».
Віншуем баскетбольныя каманды факультэтаў-прызёраў і адказных за спартыўна-масавую работу! Жадаем далейшых перамог!