У гасцях у ГДУ імя Ф. Скарыны - прафесар з Румыніі

Submitted by SX on аўт, 26/03/2019 - 22:06

Канцэпту «Малая радзіма» і менталітэту беларусаў-палешукоў прысвечаны пазнавальныя лекцыі прафесара кафедры славістыкі Яска універсітэта ім. А.І. Куза Людмілы Бежэнару, якія яна пачала чытаць студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.

Візіт у наша вну прафесары з Румыніі адбыўся дзякуючы міжнароднай праграме ЕС для сферы вышэйшай адукацыі Erasmus plus. Акадэмічны абмен паміж установамі адукацыі Гомеля і Яссы наладжаны даўно, паспяхова развіваецца ўзаемадзеянне ў рамках правядзення канферэнцый, студэнцкіх чытанняў, алімпіяд і іншых мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы.

У планах - пошук новых напрамкаў супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова на сустрэчы госці з рэктарам ГДУ Сяргеем Хахомавым. Як адзначыла Людміла Бежэнару, прадстаўнікі гомельскага ўніверсітэта маюць магчымасць больш актыўна ўключацца ў рэалізацыю праграмы Erasmus plus, у прыватнасці, пашыраць свой удзел у праектах акадэмічнай мабільнасці.

- Студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны маглі б наведваць Ясcкi ўніверсітэт не толькі з кароткачасовымі візітамі, але і заставацца ў ВНУ на больш доўгі тэрмін, напрыклад, на адзін навучальны семестр. Прычым, абраць можна не толькі напрамкі вучэбнай падрыхтоўкі, але і мову выкладання, у тым ліку і руская мова, - распавяла госця.

Людміла Бежэнару прабудзе ў Гомелі да канца тыдня. Акрамя заняткаў, запланавана цікавая культурная праграма, наведванне Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый, Расійскага цэнтра навукі і культуры і інш.

Фота Уладзіміра Чысціка

Фотасправаздача