Студэнты факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій прынялі ўдзел у абласным турніры Roboquest

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 29/03/2019 - 15:26

На арэне абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы прайшоў III абласны турнір па робататэхніцы Roboquest. Ён сабраў каля 200 удзельнікаў з устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі і прыватных клубаў. Каманды спаборнічалі ў двух катэгорыях: Lego WeDo (ўзроставыя групы 6-7 і 8-9 гадоў) і Lеgo EV3 (ўзроставыя групы 10-13 гадоў і 14-17 гадоў).

Турнір стаў адным з мерапрыемстваў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод школьнікаў JuniorSkills Belarus. Яго падтрымалі 15 прадпрыемстваў і кампаній, у тым ліку ГДУ імя Ф. Скарыны. Студэнты спецыяльнасці «Праграмуемыя мабільныя сістэмы» факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій універсітэта выступілі на турніры ў якасці валанцёраў і экспертаў. Акрамя таго, ад нашай ВНУ была арганізавана выстава па такіх напрамках, як робататэхніка, інфармацыйныя тэхналогіі, навукова-тэхнічнае творчасць. У экспазіцыі таксама былі прадстаўлены работы студэнтаў - удзельнікаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі» - «Хутар Мёбіуса», «Віртуальная экскурсія па Брэсцкай крэпасці», «Разумны дом» і інш.

Фотасправаздача