22-23 сакавіка дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін нашага універсітэта Сяргей Верэмееў прыняў удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая праходзіла ў Украінскім каталіцкім універсітэце (г. Львоў).
На працягу двух дзён навукоўцы з Украіны, Беларусі і Польшчы абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з царкоўна-дзяржаўнымі і міжканфесіянальнымi адносінамi на Украіне і ў Еўропе ў цэлым, як у мінулым, так і ў цяперашні часе. Нельга не адзначыць цёплую і дружалюбную атмасферу, якая назіралася на канферэнцыі і вельмі дапамагла яе плённай працы.
С.Ф. Верэмееў ўжо не першы раз прымае ўдзел у навуковых форумах, якія праводзяцца ў Львове, у рамках супрацоўніцтва з украінскімі гісторыкамі.
Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi