Сёння ў ГДУ імя Ф. Скарыны стартавала дзяржаўнае размеркаванне. Свае першыя працоўныя месцы атрымаюць больш за 600 студэнтаў першай і другой ступеняў вышэйшай адукацыі.
Дзяржаўную камісію ўзначаліў рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў. Таксама на размеркаванні прысутнічалі першы прарэктар Андрэй Крук, начальнік юрыдычнага аддзела Валерый Недаступ, начальнік аддзела кадраў Аксана Зайцава, старшыня прафкама студэнтаў Сяргей Азяўчыкаў, дэканы факультэтаў і прадстаўнікі раённых аддзелаў адукацыі.
У гэтым годзе працэдура размеркавання пачалася з выпускнікоў факультэта фізічнай культуры. Будучыя трэнера і педагогі паўсталі перад камісіяй і атрымалі запаветныя «пуцёўкі» на свае першыя працоўныя месцы. Асноўная маса выпускнікоў стануць настаўнікамі фізічнай культуры ў сярэдніх школах, дзіцячых садках, трэнерамі і метадыстамі ў спартыўных дзіцяча-юнацкіх школах алімпійскага рэзерву, на прадпрыемствах, арганізацыях і інш.
Больш за 60 студэнтаў філалагічнага факультэта пачнуць свой працоўны шлях у школах горада і вобласці, рэдакцыях газет, ўстановах дашкольнай адукацыі.
З пазітыўнымі ўспамінамі будзе звязаны першы дзень таксама ў будучых біёлагаў, псіхолагаў, гісторыкаў, геолагаў, матэматыкаў, фізікаў, выпускнікоў факультэта замежных моў. Прадстаўнікі астатніх факультэтаў ВНУ вызначацца са сваімі працоўнымі месцамі 3 красавіка.