Час, калі вясна законна ўступае ў свае правы, з'яўляецца хвалюючым для многіх дзяўчат. І нездарма. 11 красавіка, у самую пачуццёвую пару года, адбыўся конкурс «Каралева Вясна-2019». За званне стаць лепшай змагаліся 13 прадстаўніц ВНУ Гомельскай вобласці. Наш універсітэт прадставіла пераможца універсітэцкага этапу «Міс ГДУ. Каралева Вясна-2019» Вікторыя Ткачова, а таксама фіналісткі конкурсу студэнткі факультэта замежных моў Паліна Круглякова і факультэта псіхалогіі і педагогікі Анастасія Нікіфарава.
Конкурсная праграма, адабраная для удзельніц, дэманстравала прафесіяналізм кожнай ў прамоўніцкім мастацтве, навык валодання дэфіле, уменне паказаць усе свае творчыя здольнасці.
Нашы дзяўчынкі годна выступілі на вялікай сцэне, прыемна здзівіўшы гледачоў зладжанымі выступленнямі і выдатнай падрыхтоўкай.
Фінальным акордам стала падвядзенне вынікаў журы. Каралевай Вясны 2019 году стала студэнтка медыцынскага ўніверсітэта Марыя Бартноўская. Прадстаўніцы ГДУ таксама не засталіся ў баку. За шарм і вытанчанасць Вікторыя Ткачова ганаравалася звання «Міс Грацыя». Прадстаўніца факультэта замежных моў Паліна Круглякова стала «Міс Натхненне». Намінацыю «Каралева спорту і турызму» заваявала Анастасія Нікіфарава, як самая фізічна падрыхтаваная і спрытная студэнтка.
Дарэчы, абласны конкурс грацыі і прыгажосці з'яўляецца адборачным этапам рэспубліканскага конкурсу "Каралева Вясна". Завяршальным крокам стане нацыянальны адбор на конкурс міжнароднага маштабу "Каралева студэнцтва". Займець тытул Каралевы зможа і пераможца конкурсу ў Гомельскай вобласці.