На стыку тэхналогій, інавацый, ведаў

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 15/04/2019 - 20:55

Дэлегацыя ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе рэктара Сяргея Хахомава, загадчыцы кафедры англійскай мовы Таццяны Пачынок і спецыяліста аддзела міжнародных сувязяў Алены Зубаравай прыняла ўдзел у Маскоўскім міжнародным салоне адукацыі.

У кантэксце працы выставы прадстаўнікі нашай ВНУ наведалі шэраг расійскіх універсітэтаў, з якімі ГДУ развівае актыўнае супрацоўніцтва. Сярод іх - Дзяржаўны Інстытут рускай мовы імя А.С. Пушкіна, Маскоўскі дзяржаўны абласны універсітэт, Маскоўскі гарадскі педагагічны універсітэт і Расійскі эканамічны універсітэт ім. Г.В. Пляханава. На сустрэчы з кіраўніцтвам ВНУ былі абмеркаваны пытанні ўмацавання і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж універсітэтамі-партнёрамі. Гэта тычыцца арганізацыі акадэмічнай мабільнасці праз абмен студэнтамі і навукова-педагагічнымі кадрамі, праходжання стажыровак выкладчыкаў, сумесных заявак для ўдзелу ў міжнародных конкурсах, публікацыі сумесных навуковых артыкулаў у выданнях з імпакт-фактарам, а таксама ў выданнях ВАК РФ і РБ, правядзення міжнародных канферэнцый, круглых сталоў, семінараў і інш. Супрацоўніцтва плануецца рэалізоўваць не толькі па напрамках навуковай і вучэбнай дзейнасці, але і па напрамках выхаваўчай працы са студэнтамі.

Наведванне расійскіх універсітэтаў прадаставіла унікальную магчымасць ўзаемаабмену вопытам, умацавання дзелавых узаемаадносін, умацавання супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і дасягненне рэальных дамоўленасцей для міжвузаўскага ўзаемадзеяння.

Плануецца ў бліжэйшы час запрашэнне дэлегацый з расійскіх універсітэтаў-партнёраў у Гомельскі ўніверсітэт.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi