Пра гісторыю Беларусі аўстрыйскім студэнтам

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 10/05/2019 - 11:14

У перыяд з 29 красавіка па 6 мая загадчык кафедры гісторыі Беларусі Аксана Яшчанка была запрошаная для чытання лекцый студэнтам філасофска-культуралагічнага факультэта Венскага універсітэта (Аўстрыя). На лекцыях навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю па розных гуманітарных спецыяльнасцях, былі агучаны пытанні развіцця айчыннай культуры і эвалюцыі гарадскога асяроддзя, а таксама асобныя старонкі штодзённасці гараджан Беларусі (канец XIX - пачатак XX ст.). Вялікая ўвага надавалася дэманстрацыі і каментавання візуальных крыніц па гісторыі айчыннай урбаністыкі, што выклікала значную цікавасць у слухачоў.

У ходзе працы быў ажыццёўлены абмен вопытам з аўстрыйскімі калегамі па выкладанні гуманітарных дысцыплін у вышэйшай школе, а таксама абмеркаваны перспектывы навуковага супрацоўніцтва ў галіне міждысцыплінарных даследаванняў. Атрыманыя вынікі будуць карысныя для павышэння якасці навукова-педагагічнай дзейнасці на гістарычным і іншых факультэтах нашага універсітэта.

Фотасправаздача